Алеся Пушкіна таемна пасадзілі на 12 сутак

2012 2012-12-06T10:22:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Судзьдзя Ленінскага раёну Менску Марына Запасьнік арыштавала мастака Алеся Пушкіна на 12 сутак. Алесь Пушкін наведаў Вярхоўны суд з партрэтам Расьціслава Лапіцкага, 4 сьнежня

За што пакараны Алесь Пушкін дакладна невядома. Сакратар судзьдзі адмаўляецца паведамляць прычыну арышту, у канцылярыі адміністрацыйных справаў суду паведамілі, што ён асуджаны паводле артыкулу 23.34 адміністрацыйнага кодэксу (несанкцыянаваная вулічная акцыя).

Тым часам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў падцьвердзілі, што Алесь Пушкін адбывае ў іх 12-суткавы адміністрацыйны арышт ад учорашняга дня.

5 сьнежня каля 13.00 дня Алесь Пушкін пасьпеў паведаміць па тэлефоне, што ён затрыманы і знаходзіцца ў РУУС Ленінскага раёну Менску. На гэтым сувязь зь ім абарвалася і ўсялякая далейшая інфармацыя пра ягоным лёс адсутнічала.

У міліцыі Ленінскага раёну цягам астатняга дня паведамлялі, што такога затрыманага ў іх не было. Тое ж паведамлялі ў судзе Ленінскага раёну і ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна.

Напярэдадні Алесь Пушкін правёў мастацкі пэрфоманс — з партрэтам змагара антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага наведаў Вярхоўны суд.

Мастак абскардзіў рашэньне суду Смаргоньскага раёну, паводле якога адбываў 10-суткавы адміністрацыйны арышт за тое, што ў верасьні гэтага году прайшоў з партрэтам Расьціслава Лапіцкага па вуліцах Смаргоні.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international