Кіраўнік Барысаўскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Сяргей Салаш быў запрошаны на размову ў Барысаўскі РУУС

2007 2007-02-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня аб 11-ай гадзіне кіраўніку Барысаўскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Сяргею Салашу патэлефанавала спадарыня Голубева, якая назвалася супрацоўніцай міліцыі і запрасіла ў Барысаўскі РУУС на сустрэчу па нейкай справе. Паводле словаў спадарыні Голубевай, справа сакрэтная, таму названая падчас тэлефоннай размовы быць ня можа. Сяргей Салаш спытаўся, чаму не даслалі афіцыйнага запрашэньня ці позвы, на што адказу не атрымаў.

“Я зьвязваю гэтае “запрашэньне” з маёй грамадзка-палітычнай дзейнасьцю, - пракаментаваў прэс-службе Партыі БНФ Сяргей Салаш. – Учора ў Барысаве зьявіліся ўлёткі з рэальнымі вынікамі выбараў. Я, хоць і ня маю да іх вырабу й распаўсюду ніякага дачыненьня, там узгадваюся. Зразумела, што пакуль ня будзе афіцыйнай позвы з тлумачэньнем адносна справы, у РУУС не пайду”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international