Марына Напрушкіна падрыхтавала партрэты палітвязняў да акцыяў 19 снежня

2012 2012-12-05T17:25:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ales-bialiatski-212x300.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Партрэт Алеся Бяляцкага ў выкананні Марыны Напрушкінай

Партрэт Алеся Бяляцкага ў выкананні Марыны Напрушкінай

У інтэрнэце з'явіліся партрэты беларускіх палітвязняў у высокім пашырэнні. Падрыхтавала іх мастачка Марына Напрушкіна.  

Яе медыя-праекты з'яўляюцца адным з нешматлікіх прыкладаў таго, як сучасныя беларускія мастакі рэагуюць на аўтарытарызм, які ўсталяваўся ў Беларусі.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў-2010 Марына падрыхтавала праект "Пераканаўчая перамога" - першы палітычны комікс у падтрымку палітвязняў у Беларусі, які выйшаў асобным выданнем.

"Я была ў Берліне падчас выбараў. 19 снежня адмыслова пайшла ў клуб, дзе праходзіла прамая трансляцыя з Мінска. Ніхто не чакаў, што людзі выйдуць на плошчу. Я была ў шоку, калі ўбачыла кадры са збітым Някляевым. Вярнулася дадому і ўсю ноч прасядзела за маніторам, потым усё святы. Было страшнае пачуццё - бо ты знаходзішся ў Германіі і разумееш, што нічога не можаш зрабіць. Тое, што адбылося, - гэта, вядома, не вайна, але такога ніхто не мог прадбачыць. Зрэшты, мастацтва на вайне не бывае. Я ўдзельнічала ў пікетах ля амбасады Беларусі ў Берліне, кожны дзень глядзела і чытала навіны і блогі, Фэйсбук, а таксама прадзяржаўныя рэсурсы, нават "Савецкую Беларусію", - узгадвае мастачка.

Да акцыяў 19 снежня Марына Напрушкіна падрыхтавала серыю партрэтаў беларускіх палітвязняў, якія можна спампаваць у высокім пашырэнні і нанесці на плакаты, цішоткі ці сумкі. Выявы размешчаныя на сайце "Праект "Офіс Анты-Прапаганды". Стваральнікі заклікаюць спампоўваць партрэты, дасылаць іх сябрам і выкарыстоўваць на акцыях.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international