Беларуская арганізацыя працоўных жанчын правяла інфармацыйны семінар па правах жанчын

2007 2007-02-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў belngo.info, сустрэча мела на мэце сфармаваць уяўленьне пра асноўныя кірункі ў сістэме абароны правоў жанчынаў ды сям’і ў Рэспубліцы Беларусь.

Прадстаўніца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Ганна Лісоўская засяродзіла ўвагу прысутных на асноўных палажэньнях дзяржаўнай Праграмы дэмаграфічнай бясьпекі. Юрыстка жаночай арганізацыі Сьвятлана Ўельская прысьвяціла свой выступ шлюбна-сямейным стасункам. Ёю быў зроблены параўнаўчы аналіз старой ды новай рэдакцыяў Кодэксу аб шлюбу ды сям’і ў Рэспублікі Беларусь. Пасьля атрыманьня поўнай інфармацыі “з першых рук” у зале разгарэлася дыскусія наконт магчымасьці рэалізацыі правоў жанчынаў у нашай краіне. Была агучана думка, што пакуль дзяржаўная палітыка мала скіраваная на якасны прырост насельніцтва. Прысутныя на сустрэчы спэцыялісты сацыяльных установаў, якія маюць непасрэднае дачыненьне да працы з сем’ямі з групаў сацыяльнай рызыкі, пацьвердзілі, што сацыяльнае ўтрыманства перакрочыла ўжо ў другое пакаленьне.

Пераадоленьне стэрэатыпу аднадзетнай ды “разводнай” сем’яў, фармаваньне адказнага бацькоўства павінна стаць адным з прыярытэтаў грамадзтва – падсумавалі ўдзельніцы канфэрэнцыі.

Вынікам сустрэчы стала створаная працоўная група, якая зоймецца падрыхтоўкай інфармацыйнага ліста да адпаведных органаў улады з прапановамі, ськіраванымі на паляпшэньне становішча жанчынаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international