Павел Сапелка: “Узнагарода належыць тым, хто змагаўся разам, прынцыпова адстойваючы разуменне свабоды і незалежнасці юрыдычнай прафесіі”

2012 2012-12-05T15:08:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sapelka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка

Павел Сапелка

Юрысту – праваабаронцу Паўлу Сапелку днямі ў Страсбургу была ўручаная прэстыжная еўрапейская прэмія “За абарону правоў чалавека”. Гэтая ўзнагарода прысуджаецца Саветам адвакацкіх аб’яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы (CCBE), які аб’ядноўвае каля 1 мільёна еўрапейскіх юрыстаў з калегіі адвакатаў і юрыдычных таварыстваў.


“Сп. Сапелка выконвае важную ролю ў падтрымцы каштоўнасцяў правоў чалавека ў Беларусі з упартасцю і мужнасцю. Ён падтрымаў кампанію "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.
Ён таксама прымаў удзел у абароне членаў апазіцыі і палітычных зняволеных. Сп. Сапелка не пакінуў сваёй дзейнасці, нягледзячы ад шматлікія пагрозы з боку органаў дзяржаўнай улады і яго выключэнне з Мінскай калегіі адвакатаў у выніку ціску з боку дзяржавы. Цяпер ён працуе ў якасці кансультанта ў праваабарончым цэнтры  "Вясна" і працягвае аказваць падтрымку ахвярам рэжыму і іх сем'ям”, –  гаворыцца ў прэс-рэлізе гэтай арганізацыі.

Пад час свайго выступу на урачыстай цырымоніі ўганаравання Павел Сапелка сказаў наступнае: “Сёння вельмі важны дзень у маім жыцці. Кожны адвакат дзень за днём уступае ў барацьбу за інтарэсы тых, хто даверыў яму свой лёс, свае інтарэсы, а часам і жыццё. Мы выбралі такую ​​прафесію, і гэтая прафесія падарыла нам не толькі цяжкасці і выпрабаванні, але і ўрачыстасць перамог.
Нешта падобнае я адчуваў тады, калі пасля доўгіх гадоў стагнацыі Мінская гарадская калегія адвакатаў ўпершыню адкрыта і дэмакратычна абрала сваё кіраўніцтва. Я быў крануты, што мае калегі даручылі і мне ў складзе калегіяльнага органа кіраваць калегіяй. Гэта былі нялёгкія часы, мы і тады сутыкаліся са спробамі Міністэрства юстыцыі ўмяшацца ў нашу дзейнасць, аднак нашы адносіны з выканаўчай уладай мелі характар ​​спаборніцтва, паколькі Міністэрства не мела права адмяняць рашэнні прэзідыума калегіі адвакатаў па законе і не магло наўпрост прымаць меры да асобных адвакатаў.
Падзеі 19 снежня 2011 г паклалі канец маім надзеям на тое, што дэмакратычныя пераўтварэнні магчымыя ў рамках асобнага інстытута ў недэмакратычнай дзяржаве.
За некалькі дзён пасля выбараў прэзідэнта ў Беларусі былі арыштаваныя большасць кандыдатаў у прэзідэнты, кіраўнікі іх выбарчых штабоў, лідэры апазіцыйных партый і рухаў. Сотні удзельнікаў мірных сходаў былі асуджаныя на розныя тэрміны арышту.
Іх абарону ажыццяўлялі адвакаты Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Прадстаўнікі ўлады альбо не жадалі даваць аб'ектыўнай інфармацыі аб стане арыштаваных, альбо распаўсюджвалі адкрытую хлусню. Сродкі масавай інфармацыі атрымлівалі аб'ектыўныя звесткі толькі ад адвакатаў арыштаваных. Гэтак жа і арыштаваныя маглі атрымліваць нейкія звесткі аб працэсах, што адбываюцца толькі ад адвакатаў.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі неадкладна спыніў доступ адвакатаў да арыштаваных, якія ўтрымліваліся ў турме КДБ, усе далейшыя сустрэчы з арыштаванымі аж да заканчэння следства мелі месца толькі ў прысутнасці следчага, які перарываў любыя спробы зносін.
У рамках распачатай кампаніі па падаўленні актыўнасці адвакатаў - абаронцаў абвінавачаных, Міністэрства юстыцыі Беларусі абрынулася на адвакатаў з абвінавачваннем у парушэнні закона. Падставай для гэтага сталі заявы адвакатаў аб фізічных пакутах і пазбаўленні працэсуальных правоў падабаронных.
Міністэрства юстыцыі ў лютым 2011 года пазбавіла ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці - Алега і Таццяну Агееву, Уладзіміра Тоўсціка, Тамару Гараеву.  Алег Агееў і Таццяна Агеева з'яўляліся членамі прэзідыума МГКА. Алег Агееў абараняў кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, які, выйшаўшы з турмы КДБ зрабіў шакавальную заяву аб катаваннях, якім там падвяргаўся. Уладзімір Тоўсцік і Тамара Гараева абаранялі журналістку Ірыну Халіп. Пазбаўленая ліцэнзіі і адвакат Валянціна Бусько за ўдзел у мірным сходзе супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў. Пазней пазбавіліся права на адвакацкую дзейнасць я і адвакаты Тамара Сідарэнка, Уладзімір Букштынаў (абаронцы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева).
 Праз год пасля гэтых падзей быў прыняты новы Закон аб адвакатуры, які легалізаваў ператварэнне незалежнага інстытута адвакатуры ў цалкам падкантрольнае органам выканаўчай улады аб'яднанне.
Таму ўзнагарода, якую вы ўручае мне, па праву належыць усім тым, хто побач са мной змагаўся, прынцыпова адстойваючы сапраўднае разуменне свабоды і незалежнасці юрыдычнай прафесіі, не здраджваючы сваім перакананням і інтарэсам кліентаў.
Сёння, як і без малога два гады таму, калі ССВЕ падтрымала нас, мы бачым вашу бясконцую прыхільнасць ідэі карпаратыўнай салідарнасці. Facta sunt potentiora verbis - ўчынкі мацней слоў.
Я шчыра веру, што адвакатура ў Беларусі перажыве цяжкія часы. Але прыйдзе час, і мы зоймем належнае нам месца ў дружнай сям'і еўрапейскіх адвакатаў, а Беларусь - у сям'і еўрапейскіх дзяржаў.”

Нагадаем, што адвакат Павел Сапелка на працягу многіх гадоў абараняў фігурантаў "гучных" палітычных працэсаў. Ён быў абаронцам Мікалая Аўтуховіча, Цімафея Дранчука, прадстаўляў у судзе інтарэсы Зінаіды Ганчар па справе зніклага ў 1999 годзе Віктара Ганчара, быў адвакатам фігуранта "справы чатырнаццаці" Аляксандра Баразенкі, абараняў рэдактара газеты "Навінкі" Паўла Канавальчыка па справе аб абразе прэзідэнта. А пасля выбарчай кампаніі-2010 з'яўляўся абаронцам былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, а таксама лідара БХД Паўла Севярынца і лідара “Маладога фронта” Зміцера Дашкевіча. Менавіта ягоная адвакацкая дзейнасьць і паслужыла падставай для пазбаўленьня Сапелкі адвакатскай ліцэнзіі. 

________________________________________________________________________________

Савет адвакацкіх аб’яднаньняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы (CCBE) міжнародная некамерцыйная асацыяцыя. Яна аб’ядноўвае калегіі адвакатаў і юрыдычныя супольнасці 31 краін-членаў і 11 асацыяваных членаў і краін-назіральнікаў. ССВЕ выступае пасярэднікам паміж ЕС, нацыянальнымі калегіямі адвакатаў і юрыдычнымі супольнасцямі Еўропы. Акрамя таго, асацыяцыя цесна супрацоўнічае з юрыдычнымі арганізацыямі за межамі Еўропы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international