Чэрыкаўскі раён: ежу для дзяцей гатуюць у антысанітарыі і з няякасных прадуктаў

2012 2012-12-05T13:23:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shkolniki-harchavannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Чэрыкаўскім раёне у ўстановах адукацыі паўсюдна дапускаюцца парушэнні ў арганізацыі харчавання дзяцей

У Чэрыкаўскім раёне ў установах адукацыі амаль паўсюдна дапускаюцца парушэнні ў арганізацыі харчавання дзяцей. Гэта высветлілася пасля правядзення пазапланавых тэматычных аператыўных праверак захавання санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў пры арганізацыі харчавання ў установах адукацыі, якія былі праведзеныя супрацоўнікамі Чэрыкаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Пры правядзенні праверак парушэнні ў арганізацыі харчавання былі выяўлены ў 85 % устаноў адакуцыі Чэрыкаўскага раёна,  якія былі ахоплены праверкамі (17 з 20), паведамляе інтэрнэт-сайт газеты “Веснік Чэрыкаўшчыны”.

Ад агульнага ліку выяўленых парушэнняў (69 ) больш 42% склалі парушэнні санітарна-супрацьэпідэмічнага рэжыму. Гэта незахаванне рэжыму мыцця посуду, незахаванне правіл асабістай гігіены, невыкарыстанне аднаразовых пальчатак пры прыгатаванні порцый і выдачы гатовых страў, незахаванне рэжымаў уборкі памяшканняў.

15,9 % (11) — парушэнні ў часткі бяспекі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў: адсутнасць дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспека харчовых прадуктаў, парушэнне ўмоў захоўвання харчовых прадуктаў. 11,6 % — парушэнні ў часткі тэхналогіі прыгатавання страў. 4,3% — парушэнні ў якасці харчавання (невыкананне нормаў харчавання).

Па словах супрацоўнікаў цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, дадзеныя парушэнні напрамую звязаны з нізкай адказнасцю і недастатковым кантролем за арганізацыяй харчавання дзяцей з боку адміністрацый устаноў і аддзела адукацыі, а таксама з боку аддзела харчавання Чэрыкаўскага райста.

Вельмі сумна, што з-за невыканання сваіх прамых службовых абавязкаў чыноўнікамі ад адукацыі ў Чэрыкаўскім раёне здароўе непаўналетніх дзяцей знаходзіцца пад пастаяннай пагрозай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international