Супраць міліцыянтаў завялі крымінальную справу за катаванні

2012 2012-12-05T13:00:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyia.jpg

Праверка фактаў катаванняў вартаўніка аўтастаянкі Васіля Сарочыка скончылася тым, што завялі крымінальную справу па факту перавышэння паўнамоцтваў міліцыяй.

Так вырашыла Мінскае ўпраўленне Следчага камітэта, паведамляе сайт «Платформы». Справа заведзена паводле крымінальнага артыкула «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў».

«Пакуль яшчэ рана рабіць высновы пра тое, чым скончыцца крымінальная справа, але сам факт, што яе завялі, абнадзейвае. На жаль, гэта ці ледзь не адзінкавы выпадак, калі праваабаронцы дамагаюцца крымінальнага пераследу супрацоўнікаў праваахоўных органаў, адступнікаў закону. Асабліва, калі гаворка заходзіць пра катаванні» — заявіў кіраўнік «Платформы» Андрэй Бандарэнка.

21 лістапада ў міліцыі Ленінскага раёна Мінску пачалася месячная праверка пасля таго, як 54-гадовы Васіль Сарочык заявіў, што яго катавалі і прымушалі прызнацца ў крадзяжах.

Пры гэтым ён адзначае, што ў здзеках з яго ўдзельнічалажанчына-міліцыянт.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international