Царкву «Новае жыцьцё» ня высяляць. Справа закрытая

2012 2012-12-05T08:53:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адміністрацыя ЖРЭА Маскоўскага раёна Менску заявіла, што адмаўляецца ад будынку царквы «Новае жыцьцё».

Пра гэта юрысту царквы Сяргею Луканіну паведаміла ў тэлефоннай размове судовы выканаўца Гаспадарчага суду Менску Вольга Шчарбовіч.

Спадарыня Шчарбовіч распавяла, што адпаведная заява адміністрацыі Маскоўскага раёну паступіла яшчэ 29 лістапада, і судовы выканаўца адправіла яе па пошце на адрас царквы. Аднак, паводле словаў Шчарбовіч, магчыма, пошта не пасьпела даставіць ліст. Але калі яна пабачыла ў інтэрнэце, які розгалас атрымала справа пра прымусовае высяленьне царквы з будынку, яна патэлефанавала Луканіну і папрасіла прыехаць, каб ён атрымаў усе неабходныя дакумэнты пра скасаваньне судовай вытворчасьці.

Такім чынам, судовае рашэньне аб вызваленьні будынку застаецца, аднак судовая вытворчасьць ў гэтай справе цалкам спыненая і перададзеная ў архіў. Юрыст царквы Сяргей Луканін атрымаў гэтыя дакумэнты позна ўвечары 4 сьнежня ў Гаспадарчым судзе Менска.

​​27 лістапада царква «Новае жыцьцё» атрымала пастанову Вышэйшага гаспадарчага суду, згодна зь якой царква павінна да 5 сьнежня пакінуць свой будынак па вуліцы Кавалёва, 72. За будынак вернікі змагалися  сем гадоў.

У 2005-м было прынятае рашэньне Менгарвыканкаму, у якім царкву пазбавілі зямлі. Там таксама адзначана, што яе будынак будзе прымусова выкуплены.

Царква прайграла больш чым 30 судовых працэсаў. У 2006-м вернікі распачалі змаганьне за царкву ў іншым фармаце — праз галадоўку пратэсту.

Цягам трох гадоў Вышэйшы гаспадарчы суд разглядаў справу, і толькі ў 2009 годзе прыйшоў да высновы: царква «Новае жыцьцё» ўсё ж мусіць пакінуць будынак.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international