Кастусь Жукоўскі просіць гомельскую пракуратуру праверыць законнасць зносу драўлянай забудовы

2012 2012-12-04T15:21:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhukouski_k.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кастусь Жукоўскі

Кастусь Жукоўскі

Кастусь Жукоўскі просіць пракуратуру Цэнтральнага раёна Гомеля праверыць законнасць зносу дамоў па вуліцы Валатоўскай абласнога цэнтра. Гэтыя дамы – узор унікальнага драўлянага дойлідства, характэрнага для паўднёва-ўсходняга рэгіёну. Грамадскасць і неабыякавыя грамадзяне неаднаразова звярталі ўвагу ўладаў на неабходнасць захаваць гэтыя дамы, надаць ім статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але, нягледзячы на ўсе захады, у канцы лістапада дамы пачалі руйнаваць.

Да заявы ў пракуратуру актывіст прыклаў відэа, на якім зафіксаваны знос драўлянай забудовы.

«Ёсць пісьмовыя факты - адказ з Міністэрства культуры, які сведчыць, што ў адносінах дамоў № 23,25 па вуліцы Валатаўской праводзілася працэдура разгляду аб наданні статуса гісторыка культурніцкай каштоўнасці, гэта аўтаматычна накладала забарону на любыя дзеянні, якія маглі нанесці шкоду дадзеным дамам. Відэа сведчыць, што знос ажыццяўляўся са шматлікімі парушэннямі будаўнічых норм і правіл, таксама з парушэннямі правіл добраўпарадкавання тэрыторый - будаўнічая пляцоўка была не агароджана, усюды ляжала смецце, быў падкапаны слуп, які мог у любы час зваліцца і нанесці шкоду маёмасці і жыццю людзей. Будаўнічая пляцоўка не была агароджана і аформлена ў адпаведнасці з заканадаўствам. Прашу Вас правесці праверку па дадзеным факце і пакараць вінаватых», - просіць пракуратуру Жукоўскі.

Ён дадае, што, акрамя брутальнага і незаконнага зносу, яго абурыла сама працэдура зносу і маўчанне на гэты конт адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international