Маці не дазволілі спатканне з арыштаваным Андрэем Гайдуковым

2012 2012-12-04T15:13:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/anrey-gajdukou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Вольгу Гайдукову, маці 23-гадовага аператара наваполацкага "Нафтану", дапытаў следчы, які займаецца крымінальнай справай, распачатай супраць Андрэя Гайдукова "за здраду дзяржаве". Алег Барысевіч паведаміў, што "следства ідзе", і што да яго завяршэння сустрэчы з арыштаваным ён не дазволіць.

"Учора суд вырашыў, што не будзе зменена мера стрымання – што Андрэй застанецца ў віцебскім СІЗА. Сёння мне сказалі, што і спаткання з ім не будзе. Сустракаецца з Андрэем толькі адвакат. І адно, што ўсцешвае – гэта што ён трымаецца нармальна, што мае планы - і  пра сваю вучобу на завочным у ПДУ, і наконт сяброў, і  пра ўсё іншае. Яшчэ добра, што ў віцебскім СІЗА №2 цяплей, чым у мінскім СІЗА КДБ, так што забіраем у Андрэя частку цёплых рэчаў, што мы перадавалі", - кажа Вольга Гайдукова.

Яна спыталася ў следчага, чаму ад Андрэя Гайдукова не даходзяць лісты і чаму лісты з дому ён таксама не атрымлівае. Спадар Барысевіч сказаў, што ад яго гэта не залежыць. Маўляў, пра лёс лістоў трэба пытацца ў СІЗА КДБ, адкуль яны і былі напісаны. Ці паспеў Андрэй напісаць нешта ўжо з Віцебску, маці не ведае.

"Мне так ніхто і не патлумачыў, чаму раптам яго перавезлі ў Віцебск. Спачатку казалі, што будуць трымаць у Мінску, бо гэта справа КДБ і ўстанова спецыяльная – СІЗА КДБ. Цяпер, аказваецца, можна трымаць і ў звычайным следчым ізалятары. Артыкул крымінальнай справы у яго ранейшы", - распавядае маці Андрэя Гайдукова.

Жыхара Наваполацку, намесніка кіраўніка незарэгістраванай суполкі "Саюз маладых інтэлектуалаў" затрымалі ў Віцебску 8 лістапада. Паводле афіцыйнай інфармацыі КДБ, затрыманне адбылося «падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Родныя і сябры лічаць гэтае абвінавачанне абсурдным і звязваюць выключна з тым, што Андрэй Гайдукоў мае апазыцыйныя погляды.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international