Перадаць кнігі палітвязню Парфянкову не ўдалося

2012 2012-12-04T12:32:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-siza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі следчы ізалятар

Баранавіцкі следчы ізалятар

Грамадскі актывіст Рыгор Грык сабраў каля 40 кніг беларускіх і замежных аўтараў і 3 снежня спрабаваў перадаць іх у баранавіцкі следчы ізалятар № 6, дзе ўтрымліваецца палітвязень Васіль Парфянкоў.  

Намеснік начальніка СІЗА маёр Аляксандр Пупко адмовіўся паклікаць бібліятэкара для праверкі, ацэнкі і перадачы на захаванне прынесенай літаратуры. Параіўшыся з кіраўніцтвам турмы, Аляксандр Пупко заявіў Рыгору Грыку, што “нашай установе кнігі не патрэбныя”.

– Я ведаю, што ў Баранавіцкай турме адбывае чарговае пакаранне палітвязень Васіль Парфянкоў. Яму неаднаразова пісалі лісты Арцём Бабей, Вячаслаў Сухарэбскі і іншыя, але адказаў не атрымалі. Спадзяваўся, што хоць кнігі возьмуць для яго і іншых вязняў, – распавёў Рыгор Грык.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international