На Гомельшчыне працягваецца практыка выкарыстання бясплатнай працы

2012 2012-12-04T12:12:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/subotnik-gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прымусовы суботнік у Гомелі 15.11.2012. Фота svaboda.org

Прымусовы суботнік у Гомелі 15.11.2012. Фота svaboda.org

Рагачоўскі райвыканкам выдаў распараджэнне правесці 6 снежня ў райцэнтры суботнік. Як піша раённая газета, «прымаючы да ўвагі хадайніцтва настаяцеля праваслаўнага прыходу айца Аляксея перад працоўнымі калектывамі аб дапамозе ў будаўніцтве храма», райвыканкам «раіць кіраўнікам прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый усіх форм уласнасці, індывідуальным прадпрымальнікам правесці дзень дабрачыннай працы». Сродкі будуць пералічаны на будаўніцтва храма.

У Рагачове гэта ўжо не першы «праваслаўны суботнік». У красавіку бягучага года суботнік на карысць будаўніцтва царквы ўжо праходзіў, тады ў пацверджанне правільнасці і неабходнасці правядзення Дня бясплатнай працы выступіў у мясцовай газеце і святар, які таксама заклікаў жыхароў горада плённа папрацаваць на карысць будаўніцтва царквы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international