У чыноўнікаў запыталі статыстыку па зваротах грамадзян на роднай мове

2012 2012-12-04T11:53:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sluchak-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Случак

Ігар Случак

Грамадзянская ініцыятыва «Справаводства па-беларуску!» звярнулася ў абласныя, раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты Беларусі з запытам аб тым, колькі зваротаў грамадзян у 2012 годзе прыйшло на беларускай і рускай мовах адпаведна.

Як паведаміў каардынатар ініцыятывы Ігар Случак, аналагічны запыт актывісты рабілі раней, каб даведацца, колькі адказаў на кожнай з дзяржаўнай моў было ў 2011 годзе.

«Справа ў тым, што напачатку 2012 года былі прыняты ініцыяваныя намі змены ў закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», паводле якіх адказ на зварот павінен давацца на мове звароту. Раней жа чыноўнік сам выбіраў, на якой мове адказваць. У 2011 годзе колькасць зваротаў па-беларуску склала толькі 0,54% - вельмі маленькая лічба. Зараз мы хочам даведацца, як паўплывалі змены ў заканадаўстве на моўную палітыку зваротаў грамадзян», - патлумачыў Ігар Случак.

Ён лічыць, што калі колькасць зваротаў па-беларуску вырасла, то можна лічыць, што моўную сітуацыю на карысць беларускай мовы можна змяніць больш канкрэтным замацаваннем правілаў ужывання дзяржаўных моў, гэты накірунак з’яўляецца слушным і яго трэба развіваць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international