Брэст: актывісты АГП падалі заяўку на пікеты 19 снежня

2012 2012-12-04T09:55:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vuek-uladzimir-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек

Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек

Як паведаміў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек, усяго запланавана дзевяць пікетаў, якія актывісты АГП збіраюцца ладзіць 19 снежня.   

Акцыі накіраваныя на тое, каб прыцягнуць увагу жыхароў рэгіёна да актуальных праблемаў эканомікі (у тым ліку да спробаў чыноўнікаў правесці “непразрыстую” прыватызацыю дзяржаўнай уласнасці без кантролю з боку грамадскасці). Па словах Вуека, пікеты будуць яшчэ адной магчымасцю нагадаць, што негатыўныя з’явы адбываюцца ў выніку адсутнасці ў краіне справядлівых і свабодных выбараў.

У заяве ў Брэсцкі гарвыканкам пазначаны чатыры месцы для правядзення акцый, у тым ліку – дзве пляцоўкі ў цэнтры горада.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international