4 сьнежня — разгляд справы палітвязьня Мікалая Дзядка

2012 2012-12-04T08:54:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На 4 сьнежня прызначанае выязное паседжаньне Шклоўскага суду па справе зьняволенага анархіста Мікалая Дзядка. Суд будзе вырашаць, ці накіроўваць Мікалая Дзядка з калёніі ў «крытую» турму.

Бацька палітвязьня Аляксандар Дзядок, былы судзьдзя Менскага абласнога суду, кажа: у сына ўжо 22 спагнаньні за розныя парушэньні дысцыпліны, і адмысловая камісія ў калёніі выказалася за накіраваньне Мікалая Дзядка ў «крытую» турму.

«Усе гэтыя нібыта парушэньні тлумачацца адным — што сын адмаўляецца падпісваць прашэньне пра памілаваньне і трымаецца па-ранейшаму мужна і прынцыпова, не скараецца», — казаў Аляксандар Дзядок раней у інтэрвію «Свабодзе».

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок у 2011 годзе быў асуджаны на 4,5 года зьняволеньня за хуліганства і пашкоджаньне маёмасьці падчас акцыяў каля Міністэрства абароны, на тэрыторыі расейскай амбасады, ізалятара на Акрэсьціна ды іншых. У зьняволеньні Мікалай Дзядок яшчэ мусіць адбыць больш за 2 гады.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international