Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-12-04T08:38:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

У гэтым выпуску:

У “Хроніцы пераследу” - найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека, што мелі месца на мінулым тыдні.

“Падзея тыдня” прысвечаная гадавіне з моманту вынясення смяротнага прысуду жыхарам Віцебску Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву. Любоў Кавалёва працягвае дамагацца выдачы цела расстралянага сына для пахавання.

У рубрыцы "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – гутарка з каардынатарам Офіса для людзей з інваліднасцю Сяргеем Драздоўскім пра адну з самых балючых праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі – беспрацоўе.

У музычных паўзах – магілёўская каманда Akute, якую інтэрнэт-партал Tuzin.fm на мінулым тыдні абвесціў найлепшым гуртом 2012 году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international