Лунінец: дзяржаўная раёнка ганьбіць незалежны прафсаюз на прадпрыемстве “Граніт”

2012 2012-12-03T17:36:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/luninec-naviny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выданне “Лунінецкія навіны”, заснавальнікам якога з’яўляецца мясцовы райвыканкам, надрукавала артыкул пад назовам “Пачым опіум для народа?”, у якім у зняважлівай манеры адлюстравана дзейнасць суполкі Беларускага нелаежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах.

У артыкуле сцвярджаецца, што актывісты гэтага прафсаюза займаюцца правакацыямі, калі заклікаюць рабочых прадпрыемства не пагаджацца на працу ў выходныя і святочныя дні з заробкам у меншым памеры, чым гэта было раней. Паводле афіцыйнага выдання, рашэнне аплочваць працу ў гэтыя дні ў чатыры разы болей, чым звычайны тарыф, адміністрацыя прадпрыемства прыняла па ўласнай ініцыятыве, і намаганні прафсаюзаў былі непатрэбныя.   

Больш таго, “Лунінецкія навіны” цытуюць генеральнага дырэктара “Граніта” Эдуарда Гаўрылковіча, які безапеляцыйна сцвярджае, што акрамя спробаў “схаваць уласнае бяссілле і бяздзейнасць”, незалежныя прафсаюзы робяць захады, каб “падарваць эканоміку прадпрыемства і расхістаць калектыў”.

Адначасова кіраўнік “Граніта” станоўча ацэньвае дзейнасць афіцыйнага прафсаюза, які  заняты не абаронай правоў і інтарэсаў рабочых, а ладзіць конкурсы і спаборніцтвы, арганізуе экскурсіі і рыхтуецца да сустрэчы Новага году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international