viasna on patreon

Гомельскія экс-кандыдаты ў дэпутаты звяртаюцца ў ААН

2012 2012-12-03T17:34:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vasil_paliakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні АГП  Васіль Палякоў

Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Васіль Палякоў і сябра партыі Уладзімір Няпомняшчых падалі скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека. Падставай паслужыла адмова судоў разгледзець іх скаргі па фактах увядзення на тэлерадыёкампаніі "Гомель" палітычнай цэнзуры падчас сёлетніх парламенцкіх выбараў, паведамляе сайт “Гомельская вясны”.

Нагадаем, на мінулых выбарах тэлерадыёкампанія «Гомель» ўвяла палітычную цэнзуру - выступы кандыдатаў, якія ўтрымлівалі заклікі да выбаршчыкаў не браць удзел у так званых выбарах, у эфір не прайшлі. Скаргі апазіцыянераў у суд плёну не далі - апынулася, што наша заканадаўства не дае права ў падобных выпадках скардзіцца ў суд. У выніку атрымалася замкнёнае кола - на дзяржаўным тэлебачанні ўведзена палітычная цэнзура, а паскардзіцца няма каму.

У звароце ва ўплывовую міжнародную структуру экс-кандыдаты не толькі ўказваюць на парушэнне іх права на свабоднае выказванне меркавання, права на ўдзел у справядлівых выбарах, права не падвяргацца дыскрымінацыі па палітычных матывах, права на доступ да правасуддзя, але і просяць рэкамендаваць ураду Беларусі ўнесці адпаведныя змены ў нацыянальнае заканадаўства.

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагаў партыйным актывістам рыхтаваць скаргі ў ААН, упэўнены, што ў гэтай сітуацыі Рэспубліка Беларусь дапусціла парушэнне міжнародных абавязацельстваў:

"Выбарчы кодэкс не дае права кандыдату ў падобных выпадках падаваць скаргу ў суд. А раз такое права не прадугледжана ў законе, суды адмаўляюць ва ўзбуджэнні справы з прычыны іх непадведамаснасці. Разам з тым, артыкулам 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах наша краіна ўзяла на сябе добраахвотны абавязак забяспечваць кожнаму беларусу права на справядлівае разбіральніцтва справы кампетэнтным, незалежным і неперадузятым судом", - падкрэслівае праваабаронца.

На думку Леаніда Судаленкі, рэгістрацыя дадзеных паведамленняў у Камітэце ААН па правах чалавека будзе дарэчы - прапанова беларускаму ўраду аб пашырэнні судовай абароны правоў кандыдатаў у дэпутаты паступіць своечасова, бо якраз зараз чыноўнікі загаварылі пра змены ў Выбарчым кодэксе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства