Ад "Вольнага Глыбокага" патрабуюць абвяржэння за сюжэт НТВ

2012 2012-12-03T17:22:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/volnaje_glybokaje.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэдактар незалежнай газеты Уладзімір Скрабатун атрымаў ліст ад дырэктаркі Глыбоцкага прафесійнага ліцэю. Спадарыня Шынкевіч патрабуе, каб газета апублікавала абвяржэнне артыкула пра тое, што "глыбоцкіх школьнікаў прымушалі падымаць лён з-пад снегу". Яна цвердзіць, што такога факту не было.

"Пачнем з таго, што не было такога артыкула! Быў толькі агляд рэгіянальных навінаў ад 22 лістапада, дзе гаварылася літаральна наступнае: "Расійскі тэлеканал НТВ у выпуску навін паказаў, як навучэнцаў прафліцэю прымушалі ратаваць лён з-пад снегу". У Беларусі, дарэчы, гэты навінавы выпуск абрэзалі, і сюжэт, дзе гаварылася пра кепскі эканамічны стан нашай краіны, не паказалі ўвогуле", -- кажа Уладзімір Скрабатун

Сюжэт тэлеканалу НТВ, які дырэктарка ліцэю спадарыня Шынкевіч лічыць паклёпніцкім, выйшаў  у эфір 30 кастрычніка. Там вялася размова пра тое,  што некалькі беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў напісалі пра тое, што на Віцебшчыне загадана прыбіраць лён у самыя кароткія тэрміны, і што вучняў прафліцэю адпраўлялі на прымусовую ўборку лёну ужо пасля першых снегападаў.

Кіраўніцтва навучальнай установы настойвае, што не адпраўляла сваіх навучэнцаў на палі. Маўляў, у журналах ёсць запісы -- значыць, што падлеткі былі на занятках, а не ездзілі ў калгас.

Уладзімір Скрабатун абвяржэння пісаць не збіраецца. У наступным нумары "Вольнага Глыбокага" ён гатовы ўдакладніць, што ў падрыхтоўцы навінаў усяго толькі спасылаўся на іншы сродак масавай інфармацыі. Але да каналу НТВ чамусьці ў адміністрацыі ліцэю прэтэнзій няма.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international