Бабруйск: Новыя вуліцы могуць назваць у гонар Мікуліча і Грахоўскага (дакумент)

2012 2012-12-03T14:38:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babruisk-vechar-pamiaci-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вечарына рапрасаваных у Бабруйску.

Вечарына рапрасаваных у Бабруйску.

Бабруйская актывістка Вольга Піманава атрымала адказ з аддзела архітэктуры і горадабудоўлі. У ім гаварыцца, што пасля паседжання тапанемічнай камісіі будзе вырашана, ці будуць новыя вуліцы ў раёне Чарапічнага названыя імёнамі Барыса Мікуліча і Сяргея Грахоўскага. “Вашыя пажаданні будуць улічаныя”, - гаварыцца ў афіцыйнай паперы за подпісам намесніка начальніка аддзела Алега Каранкевіча.

Нагадаем, што збіраць подпісы за тое, каб вуліцы Бабруйска былі названыя імёнамі Мікуліча і Грахоўскага, было вырашана напрыканцы кастрычніка. Гэтую прапанову агучыў ў сваім лісце да Вольгі Піманавай праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі. Мясцовыя актывісты накіравалі ў гарвыканкам зварот з 176 подпісамі.

Ініцыятар акцыі Вольга Піманава адзначыла, што задаволеная такім адказам, бо ён дае пэўныя надзеі на тое, што імёны пісьменнікаў, чые лёсы былі звязаныя з Бабруйскам, будуць увекавечаныя ў назвах вуліц.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international