Лісты Зміцера Дашкевіча спалілі

2012 2012-12-03T14:33:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkievich_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Зміцер Дашкевіч

Палітвязень Зміцер Дашкевіч

Палітвязень лістуецца са многімі людзьмі на волі. "З апошняга ліста ад Зміцера нарэшце стала зразумела, чаму мне так доўга не было адказу", -- распавядае віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Тацяна Севярынец.

" Атрымала ліст, датаваны 27 лістапада. Чытаю ў ім: "Яшчэ раз  гатовы вітаць вас. Яшчэ раз, бо перад гэтым мой ліст да вас быў спалены. Кажуць, што дужа халодна было ў турме, а , згодна з дэкрэтам аб энэргаэканоміі, сагравацца павінны ўсе падручнымі сродкамі. Вось тут лісты мае і пайшлі ў ход". Так піша Зміцер Дашкевіч. Але можна меркаваць, што "на растопку" пайшлі лісты і ад іншых зняволеных," – распавяла спадарыня Тацяна.

Яе муж, паэт Кастусь Севярынец, бацька палітыка Паўла Севярынца, часта дапісвае ў лістах да палітзняволеных некалькі паэтычных радкоў. Гэтым разам для Зміцера Дашкевіча ён напісаў такі верш:

 

Са злом на злом б'юць ломам. Лом сагнём

І шчыльнымі радамі выйдзем смела.

А што гарыць – няхай гарыць агнём,

Галоўны "цымес" – каб яна не тлела.

 

Мы будзем верыць: прыйдзе вольны час,

І цэрберы адправяцца на звалку.

А ўсе лісты, што адабралі ў нас,

З сабою ў пекла возьмуць. На распалку.

 

У гарадзенскай турме Зміцер Дашкевіч  знаходзіцца з 7-га лістапада.  .

Дашкевіч быў затрыманы перад акцыяй пратэсту 19 снежня 2010 года і прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі за справакаваную  бойку з невядомымі. Пасля гэтага яму дадавалі тэрмін зняволення, які ён адбываў у Глыбокім і ў Мазыры

.



 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international