Слонім: падпіска на дзяржаўную прэсу ідзе пад прымусам

2012 2012-12-02T22:49:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paleskaja-prauda-gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Слонімшчыны павінны ў абавязковым парадку асабіста выпісаць па дзве дзяржаўныя газеты на 2013 год. Пра гэта ішла размова на адным з пасяджэнняў Слонімскага райвыканкама. Абавязкова павінны быць выпісаны два выданні з пералічаных: “Советская Белоруссия», «Звязда», «Рэспубліка», “Гродзенская праўда” і раённая газета. Пасля заканчэння падпісной кампаніі ўсе падпісныя квіткі кіраўнікі павінны паказаць у райвыканкаме. Тыя, хто не падпішацца, будуць пакараны.

Таксама ўсе радавыя  работнікі дзяржаўных устаноў і прадпрыемстваў павінны выпісаць на 2013 год па аднаму дзяржаўнаму выданню.

На паштовых аддзяленнях сувязі горада і раёна таксама даведзены план па падпісцы на дзяржаўныя выданні сярод наведвальнікаў аддзяленняў. Калі гэты план не будзе выкананы, то супрацоўнікі паштовых аддзяленняў самі павінны выпісаць дзяржаўную прэсу. Некаторыя паштальёны і работнікі сувязяў выпісваюць па 2-3 аднолькавыя газеты. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international