Іван Крук падаў скаргу на дзеянні міліцыі

2012 2012-12-02T22:28:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ivan_kruk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Крук

Іван Крук

Астравецкі актывіст Іван Крук паўторна падаў скаргу на дзеянні міліцыянтаў. Справа цягнецца яшчэ з 21 верасня, калі Крука і Мікалая Уласевіча затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў, на абодвух былі пачатыя адміністрацыйныя справы. Тады, 21 верасня, былі праведзеныя асабістыя вобшукі і апытанні на прадмет таго, што абодва актывісты нібыта распаўсюджвалі незаконныя перадвыбарчыя агітацыйныя матэрыялы.

Іван Крук ужо падаваў скаргу на незаконныя дзеянні астравецкіх міліцыянтаў, аднак з першага разу яна не была прынятая да разгляду. Зараз яна можа быць далучана да аналагічнай скаргі Уласевіча і разглядацца ў адным адміністрацыйным працэсе, дзе Уласевіча вінавацяць у нібыта непадпарадкаванні патрабаванням службовых асобаў. Напомнім, што па гэтай справе ўжо прайшоў шэраг паседжанняў. На апошнім Мікола Уласевіч заявіў некалькі хадайніцтваў, сярод іх – запрасіць у суд прадстаўнікоў органу, які вёў адміністрацыйны працэс, а таксама пракурора, які даў санкцыю на асабісты вобшук, дагляд аўтамабіля і жытла. Чарговае пасяджэнне па справе Мікалая Уласевіча прызначана ў Астравецкім раённым судзе на сераду – 5-га снежня на 16-ю гадзіну.   

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international