На прадпрыемстве “Граніт” працягваецца пераслед актывістаў незалежнага прафсаюза

2012 2012-12-02T22:06:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/granit-vuveska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтым разам гаворка ідзе пра кіроўцу экскаватара Леаніда Дубаносава, ад якога адміністрацыя прадпрыемства, што знаходзіцца ў Мікашэвічах, патрабуе ў самы бліжэйшы час вызначыцца, ці будзе ён надалей плаціць сяброўскія складкі ў гэты прафсаюз праз бухгалтэрыю “Граніта”.

У выпадку, калі Дубаносаў не адмівцца ад сяброўства ў незалежным прафсаюзе, прадстаўнікі адміністрацыі паабяцалі знайсці падставы, каб скасаваць з ім працоўны кантракт. Варта заўважыць, што Леанід працуе на прадпрыемстве “Граніт” ужо больш за дзесяць гадоў і раней ніколі не меў заўвагаў з боку кіраўніцтва, а зараз прэтэнзіі з’яўляюцца амаль кожны дзень. Дубаносаў наўпрост звязвае гэта са сваім удзелам у мясцовай суполцы Беларускага незалежнага прафсаюза.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international