Моладзь Еўропы патрабуе ад уладаў Беларусі тэрмінова вызваліць палітвязьняў

2007 2007-02-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас цырымоніі ўручэньня “Прэміі Цягніку Памяці”, якая адбылася ў Кракаве 3 лютага 2007 г., па прапанове беларускіх праваабаронцаў Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча, прадстаўнікамі моладзевых няўрадавых арганізацыяў з 17 краінаў Еўропы была прынятая рэзалюцыя з патрабаваньнем тэрміновага вызваленьня палітвязьняў Беларусі.

Пад рэзалюцыяй паставілі свае подпісы каля 500 удзельнікаў мерапрыемства. Усе подпісы і тэкст рэзалюцыі былі перададзеныя арганізатарам канферэнцыі – італьянскай няўрадавай арганізацыі Terre Del Fuoco, якая дашле іх на імя Генеральнага пракурора Беларусі, Старшыні Вярхоўнага Суда, кіраўніку ўрада С.Сідорскаму і прэзідэнту А. Лукашэнку.

Прыводзім поўны тэкст прынятай рэзалюцыі:

“Мы, прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў, удзельнікі Phoenix of Memory выказваем сваю глыбокую занепакоенасьць наяўнасьцю палітычна-матываванага перасьледу апанентаў рэжыму А. Лукашэнкі ў Беларусі.

Мы выказваем свой рашучы пратэст і патрабуем ад уладаў Беларусі тэрміновага вызваленьня ўсіх палітзьняволеных, а таксама спыненьня перасьледу і рэпрэсіяў супраць актывістаў грамадзянскай супольнасьці краіны.”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international