Сёння працяг суда над Мікалаем Уласевічам

2012 2012-11-30T12:12:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Гэта ўжо шостая спроба Астравецкага раённага суда разабрацца ў сітуацыі, праўда, два разы судовыя пасяджэнні не адбываліся па аб’ектыўных прычынах. Працэс мае незвычайны характар, паколькі аб'яднаў фактычна дзве справы: першая – гэта скарга самога актывіста на праваахоўныя органы, а другая – гэта абвінавачанне актывіста з боку органаў у нібыта непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. 

Мікалай Уласевіч кажа, што і сёння судовага рашэння напэўна не будзе, паколькі ў справе шмат акалічнасцяў:

- Справа ў тым, што ў дзеяннях службовых асоб (у дадзеным выпадку супрацоўнікаў міліцыі) у наяўнасці цэлы шэраг парушэнняў Крымінальнага кодэксу, менавіта з раздзела 23 - гэта “Службовыя парушэнні” і раздзела 35 – “Парушэнне канстытуцыйных правоў грамадзян”. Таму ім неабходна вызначыцца, хто будзе адказваць: міліцыя ці я. Зразумела, што гэта несувымерныя рэчы. З аднаго боку – сістэма, з другога боку - я адзін. 

Справа цягнецца з верасня, калі кандыдата ў дэпутаты Мікалая Уласевіча затрымалі і спрабавалі абвінаваціць у незаконным распаўсюдзе друкаваных выданняў. Калі актывіст пачаў абскарджваць дзеянні міліцыі, справа змяніла свой характар, і Уласевіча абвінавацілі ўжо ў тым, што ён не выканаў законных патрабаванняў міліцыянтаў. Пратакол, складзены «заднім чыслом», актывіст падпісваць адмовіўся. Сённяшні суд распачнецца ў 14.30.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international