У Салігорску запланаваны пікет на 19 снежня

2012 2012-11-30T09:24:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcyjaploshcha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі плануюць правесці ў сталіцы шахцёраў пікет пад лозунгам “Скралі выбары, каб прадаць краіну”. Мерапрыемства запланавана на 19 снежня і прымеркавана да падзеяў, якія адбываліся пад час выбараў 2010 году.

Заяўнікамі мерапрыемства выступаюць былы падпалкоўнік міліцыі Віктар Малочка і яго сын Аляксандр Малочка. Паводле заяўкі, у пікеце прыме ўдзел да васьмі чалавек. Пры правядзенні пікетавання будзе выкарыстоўвацца бел-чырвона-белы сцяг.

Месцам правядзення мерапрыемства абраны салігорскі парк “Маладосць”, які знаходзіцца на супраць дома культуры “Будаўнік”. Варта адзначыць, што менавіта там мясцовыя ўлады дазволілі правядзенне пікетаў кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах, якія праходзілі ў нашай краіне некалькі месяцаў назад.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international