viasna on patreon

Пінск: акцыя за свабоду слова і сходаў (фота)

2012 2012-11-30T09:21:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-mishki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля цэнтральнага рынку ў Пінску мясцовыя актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД) правялі 29 лістапада акцыю ў падтрымку свабоды слова і свабоду сходаў у краіне.

Пра сутнасць акцыі нагадалі цацкі мядзведзікаў, да якіх былі далучаныя адпаведныя шыльды. Варта дадаць, што пінскія сябры БХД апошнім часам рэгулярна ладзяць у родным горадзе мерапрыемствы, дзе нагадваюць пра праблемы з правамі чалавека на Беларусі, спрабуюць распаўсюдзіць незалежную інфармацыю пра вынікі нядаўніх парламенцкіх выбараў у краіне і выказваюць сваю салідарнасць з палітвязнямі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства