У судзе Ленінскага раёну прызначана дата разгляду крымінальнай справы ў дачыненьні да Канстанціна Лукашова

2007 2007-02-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла ПЦ "Вясна" маці Кантанціна Лукашова, пачатак судовага паседжаньня прызначаны на 15 лютага ў 10-30.

Нагадаем, што навуковы супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі быў затрыманы на працоўным месцы 19 сьнежня і з таго часу ўтрымліваецца ў СІЗА на Валадарскага. Ён абвінавачаны ў крымінальным злачынстве - аказаньні супраціўленьня супрацоўнікам праваахоўных органаў 29 сакавіка 2006 году. У той дзень Канстанцін Лукашоў вывез са шпіталю свайго брата Вячаслава Сіўчыка, якога меліся арыштаваць за ўдзел у наметавым гарадку на Кастрычніцкай плошчы. Невядомыя людзі ў цывільным спрабавалі затрымаць грамадзкага актывіста, аднак Вячаслаў Сіўчык дзякуючы брату змог пазьбегнуць затрыманьня.

Праваабаронцы і беларуская грамадзкасьць лічаць дзеяньні супраць Канстанціна Лукашова палітычна матываваным крымінальным перасьледам, а утрыманьне яго ў сьледчым ізалятары незаконным. Нават абвінавачаньне сп. Лукашову было прад'яўлена толькі на 15 дзень яго знаходжаньня за кратамі, хаця па закону прадугледжаны 10-дзённы тэрмін са дня затрыманьня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international