«Мы змагаемся з цэнзурай»: «Рэпарцёры без межаў» запусцілі новы сайт

2012 2012-11-29T23:43:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рэсурс “WeFightCensorship” (WeFC) будзе публікаваць матэрыялы, якія былі адцэнзураваныя, забароненыя альбо абярнуліся непрыемнасцямі для іх аўтараў. На ім ужо ёсць матэрыял з Беларусі.

Прафесійныя і грамадзянскія журналісты будуць дасылаць матэрыялы ў рэдакцыю сайта (скарыстаўшыся кнопкай "Send content"), а супрацоўнікі рэсурсу будуць адбіраць змест, рыхтаваць перадгісторыю пра аўтара і інцыдэнт. Сайт працуе на англійскай і французскай мовах, творы на іншых мовах будуць публікавацца ў арыгінале і ў перакладзе.

На новым рэсурсе ўжо ёсць відэаматэрыял з Беларусі, зняты карэспандэнтам Радыё “Свабода” – відэа дэманструе, як сілавікі захінаюць камеру журналіста і адбіраюць апаратуру. Матэрыял суправаджаецца апісаннем агульнай сітуацыі са свабодай выказвання ў нашай краіне пасля выбараў 2010 года.

Такім чынам “Рэпарцёры без межаў” спадзяюцца заахвоціць урады паважаць свабоду інфармацыі – тую свабоду, якая забяспечвае павагу да ўсіх іншых свабод, – кажа генеральны сакратар RSF Крыстоф Дэлуар. “Сайт мае за мэту скарыстаць так званы “эфект Стрэйзанд” – калі пры спробе адцэнзураваць матэрыял анлайн ён пачынае яшчэ больш распаўсюджвацца ў інтэрнэце. Мы хочам паказаць, што зняволенне аўтара, канфіскацыя газеты ці блакаванне сайта з нейкім відэа мае зусім супрацьлеглы эфект, і ў выніку матэрыял рызыходзіцца па ўсім свеце”.

Рэсурс прадугледжвае магчымасць падачы інфармацыі для публікацыі ананімна. Сайт знаёміць таксама з базавымі “сродкамі выжывання” ў інтэрнэце, якія дазволяць карыстальнікам захаваць асабістую бяспеку ў аўтарытарных краінах.

“Рэпарцёры без межаў” – недзяржаўная арганізацыя з кансультацыйным статусам пры ААН, ЮНЭСКА і Міжнароднай арганізацыі франкафоніі. Арганізацыя мае сакратарыят ў Парыжы, 10 міжнародных бюро і больш за 150 карэспандэнтаў па ўсім свеце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international