Следчы камітэт вярнуў кампутар Ігару Казмерчаку

2012 2012-11-29T13:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kazmerchak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Казмерчак

Ігар Казмерчак

Аддзел следчага камітэта па горадзе Орша вярнуў рэдактару незалежнага інтэрнэт-сайта orsha.eu Ігару Казмерчаку кампутар і флэшкі, якія былі канфіскаваныя ў яго падчас ператрусу 17 ліпеня.

Як паведамлялася раней, прычынай ціску сілавікоў на гарадскі незалежны сайт стала нібыта спасылка на ім на іншы інтэрнэт-рэсурс, які, сярод іншага, утрымліваў матэрыялы парнаграфічнага характару. Па канфіскаванай тэхніцы была прызначаная экспертыза. З яе вынікамі Казмерчака не азнаёмілі, аднак ён мяркуе, што эксперты пацвердзілі, што аршанская рэдакцыя сайта да распаўсюджвання порна ніякага дачынення не мае. У выніку тэхніку прыйшлося вярнуць.

Зрэшты, незалежныя назіральнікі звязвалі ціск на незалежнае інтэрнэт-выданне з кампаніяй па выбарах у Палату прадстаўнікоў. Бо сайт, у адрозненне ад дзяржаўных СМІ, асвятляў дзейнасць і апазіцыйных кандыдатаў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international