Алесю Бяляцкаму дазволілі патэлефанаваць дадому

2012 2012-11-29T14:30:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітзняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі патэлефанаваў з Бабруйскай калоніі дадому. Па словах яго жонкі Наталлі Пінчук, лістоў ад мужа не было ўжо некалькі тыдняў. Таму кароткае тэлефанаванне для яе стала падзеяй.

Алесь Бяляцкі ведае пра канфіскацыю кватэры, у якой знаходзіўся офіс "Вясны". Гэта падзея чакалася і для яго не стала навіной.

- Інфармацыю, звязаную з канфіскацыяй офіса, ён прыняў да ведама. Таму што, у прынцыпе, гэта падзея, якая павінна была адбыцца менавіта ў гэтыя дні. Гаворыць, што ўсё ў яго нармальна, голас бадзёры. Настрой, здаецца, таксама добры. Гэты званок хоць дае ўпэўненасць, што ён здаровы, што з ім пакуль што ўсё нармальна.

Алесь Бяляцкі быў асуджаны да 4 гадоў 6 месяцаў зняволення з канфіскацыяй маёмасці быццам за ўтойванне прыбыткаў. Сваёй віны ён не прызнаў. Па меркакванні праваабаронцаў, пераслед Бяляцкага звязаны з яго праваабарончай дзейнасцю. Абвінавачванні ва ўтойванні асабістых прыбыткаў не знайшлі пацверджання ў судзе. За іх следства выдала сродкі, якія былі прызначаныя для праваабарончай дзейнасці, у тым ліку дапамогу рэпрэсаваным.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international