Ігар Случак просіць Канстытуцыйны суд ініцыяваць змены ў выбарчае заканадаўства

2012 2012-11-29T13:58:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sluchak-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Случак

Ігар Случак

Экс-кандыдат у дэпутаты парламенту Ігар Случак звярнуўся ў Канстытуцыйны суд. На мінулых выбарах ён балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў па Гомельскай-Савецкай акрузе № 34. Менавіта на дадзенай акрузе было арганізавана шчыльнае назіранне амаль на ўсіх участках кампаніяй «За справядлівыя выбары». Па выніках выбараў назіральнікі заявілі, што яўка была сфальсіфікавана і склала каля 35%, а не больш за 60%, як пра гэта далі справаздачу камісіі.

Ігар Случак звярнуўся ў ЦВК, і, спасылаючыся на факты парушэнняў, прасіў правесці паўторны падлік галасоў на акрузе. Але ЦВК адмовіла яму. Тады былы кандыдат звярнуўся ў Вярхоўны суд з просьбай адмяніць пастанову ЦВК і прызначыць паўторны падлік галасоў. ВС адмовіў ва ўзбуджэнні справы па скарзе, дадаўшы, што магчымасць абскарджання пастановы ЦВК Выбарчым кодэксам не прадугледжана. Па заканадаўстве, абскарджваць у судзе вынікі выбараў мае права толькі кандыдат у прэзідэнты.

У звароце ў КС Ігар Случак нагадвае, што артыкул 60 Канстытуцыі гарантуе кожнаму абарону яго правоў і свабод кампетэнтным, незалежным і неперадузятым судом. А суды ажыццяўляюць правасуддзе на падставе Канстытуцыі. «Зыходзячы з нормаў Канстытуцыі, Вярхоўны суд павінен быў разгледзець па сутнасці маю скаргу. Прашу прапанаваць Вярхоўнаму суду разгледзець маю скаргу на пастанову ЦВК і прапанаваць ЦВК і палатам парламенту ўнесці норму ў выбарчае заканадаўства, па якой права на абскарджанне вынікаў выбараў у судзе будуць мець кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў», - піша ў звароце былы кандыдат.

Ён лічыць, што хоць КС і не можа сам ініцыяваць праверку канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў, як гэта было да 1996 года, але ў адпаведнасці з законам «Аб Канстытуцыйным Судзе» ён ўносіць ўсім дзяржаўным органам прапановы аб неабходнасці ўнясення змен і дапаўненняў у заканадаўства, а таксама іншыя прапановы ў межах сваёй кампетэнцыі. «Хочацца спадзявацца, што КС выкарыстае свае паўнамоцтвы ў дадзеным выпадку, і мая скарга на пастанову ЦВК аб адмове паўторнага падліку галасоў будзе ўсё ж разгледжана ў Вярхоўным Судзе, а ў Выбарчы кодэкс будуць унесены змены, паводле якіх кандыдат у дэпутаты зможа абскарджваць вынікі выбараў у судзе», - адзначыў Ігар Случак.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international