Маці Андрэя Гайдукова спадзяецца трапіць на прыём да следчага

2012 2012-11-29T13:01:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Наваполацкага актывіста, аператара "Нафтана", затрыманага паводле абвінавачання ў "здрадзе дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасці", пераводзяць з мінскага  СІЗА КДБ  у Віцебск. Пра гэта, спаслаўшыся на словы адваката, расказала маці Андрэя Гайдукова.

З чым звязаны перавод сына ў абласны цэнтр, Вольга Гайдукова не ведае:

"Калі Андрэя затрымалі ў Віцебску 8 лістапада, то павезлі ў Мінск нібыта таму, што толькі там есць адмысловы ізалятар КДБ. Чаго тады яго вяртаюць назад? Куды? У Віцебску ёсць толькі звычайны СІЗА. Можа, у яго ўжо іншае абвінавачанне? А можа, гэта робяць, каб віцебскі следчы не траціў сродкі на камандзіроўкі ў Мінск? Нічога не ведаю! Думала, што адвакат наведае Андрэя, і хоць нешта высветліцца. Але ж следчы сказаў адвакату, што яго ўжо пераводзяць, і гутарка з ім адкладаецца на некалькі дзён. Не разумею, што адбываецца, чаму ўсё так?"

У Вольгі Гайдуковай яшчэ шмат пытанняў. Прыкладам, пры якіх акалічнасцях затрымалі сына. Паводле афіцыйнай інфармацыі, ён быў затрыманы "падчас закладкі тайніка". Але гэтая версія шмат каму падаецца сумнеўнай… Чаму сыну не дазволілі патэлефанаваць родным пасля затрымання 8 лістапада? Пра гэта бацькі даведаліся толькі праз паўдня, калі да іх дахаты прыйшлі рабіць ператрус. Чаму ад Андрэя не ідуць лісты, хаця ён іх піша? І чаму да яго не даходзяць допісы родных – ніводнага, апрача адной паштоўкі, пра  якую сказаў адвакат. Чаму няма адказу на заяву пра змяненне меры стрымання, пададзеную адразу ж, як толькі Андрэй страпіў у мінскі СІЗА КДБ?

Усе гэтыя пытанні Вольга Гайдукова хацела б задаць следчаму, які вядзе справу сына. Яна спадзяецца трапіць да яго на прыём. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international