Італьянская арганізацыя “Тэра дэль фока” ўзнагародзіла беларускіх праваабаронцаў

2007 2007-02-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3-га лютага 2007 года ў Кракаве ўпершыню адбылася цырымонія ўручэньня прэміі “Прэмія Цягніка Памяці”. Прэмія заснаваная італьянскай няўрадавай арганізацыяй “Тэра дэль фока” і прызначаная для таго, каб сімвалічна ўзнагарожваць асобаў альбо арганізацыі за дзейнасьць, ськіраваную на абарону правоў чалавека.

За 2006 год прэміяй, якая ўяўляе сабой мастацкую інсталяцыю вядомага італьянскага мастака Пьера Джылардзі, быў уганараваны беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі і Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Цырымонія ўзнагароджаньня адбылася ў акадэмічнай залі Ягелонскага універсітэту, на якой прысутнічалі больш за 500 прадстаўнікоў моладзевых няўрадавых арганізацыяў з 17 краінаў. Назва прэміі і час яе ўручэньня прымеркаваныя да штогадовай акцыі памяці ахвяраў нацызму і таталітарызму, калі сотні сотні маладых людзей з розных краінаў наведваюць канцэнтрацыйны лагер Асьвенцым.

Пад час уручэньня прэміі былі прагледжаныя ўрыўкі з фільму рэжысёра Ю.Хашчавацкага “Плошча”, якія датычыліся вядомых выказваньняў А.Лукашэнкі пра станоўчую ролю Адольфа Гітлера ў гісторыі. Удзельнікамі цырымоніі выказваліся думкі пра падабенства таталітарных рэжымаў як мінулага, так і гэтага стагодзьдзя.

Алесь Бяляцкі выступіў з кароткім аналізам праваабарончай сітуацыі ў Беларусі. Ён, у прыватнасьці зазначыў, што генетычныя карані рэжыму Лукашэнкі вырастаюць са сталінскай і сэсэсэраўскай эпохі, калі існавала поўнае ігнараваньне правоў чалавека. І што праблема беларускага грамадзтва сёньня існуе ня толькі ў асобе А.Лукашэнкі, але і ў тым слоі грамадзтва ў Беларусі, які мысьліць таталітарнымі катэгорыямі і падтрымлівае сёньняшні беларускі таталітарны рэжым, а таксама ў тых, хто добра разумее, што адбываецца сёньня ў Беларусі, але заплюшчвае вочы, не праяўляе ніякай грамадзянскай актыўнасьці ды ідзе на маральны кампраміс з сёньняшняй недэмакратычнай уладай.

Пад час уручэньня Прэміі Цягніка Памяці моладзь,  выказваючы сваю салідарнасьць, некалькі хвілінаў стоячы авацыямі вітала беларускіх праваабаронцаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international