Мікалай Уласевіч: суды нон-стоп

2012 2012-11-29T12:06:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадскі актывіст з Варнянаў (Астравецкі раён) Мікалай Уласевіч працягвае змаганне за свае правы. У пятніцу, 30 лістапада, працягнецца адміністрацыйны працэс у Астравецкім раённым судзе – Уласевіча вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Некалькі судовых паседжанняў па гэтай справе, у якую аб’яднаная таксама скарга самога Уласевіча на дзеянні службовых асобаў, ужо адбылося. Чарговае паседжанне было адкладзена ў звязку з немажлівасцю адваката Уласевіча браць удзел у судовым працэсе. За нібыта непадпарадкаванне міліцыі лідару ініцыятывы “Астравецкая атамная – гэта злачынства” па-ранейшаму пагражае да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пратакол супраць Мікалая Уласевіча прадстаўнікі міліцыі перапісвалі тройчы, мянялі даты правапарушэння, гэты факт яны самы нават прызналі ў судовым працэсе.

   А ў чацвер, 29 лістапада, у Ашмянскім раённым судзе будзе разгледжаны пазоў ужо самога Уласевіча – ён патрабуе кампенсацыі яму судовых выдаткаў, звязаных з ранейшым судом, калі адзін з мясцовых прадпрымальнікаў выставіў іск Уласевічу за нібыта маральныя страты. У тым працэсе Мікалая Уласевічу ўдалося перамагчы. 

   Грамадскі актывіст Мікалай Уласевіч перакананы, што насамрэч адбываецца яго сістэмны пераслед з боку ўладных структураў, якія рознымі спосабамі імкнуцца рэпрэсаваць яго за актыўную пазіцыю супраць пабудовы на Астравеччыне атамнай станцыі. Апошнія гады ён ператрываў ужо некалькі судовых працэсаў, напісаў у розныя інстанцыі дзесяткі скаргаў.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international