Платформа Грамадзянскай Салідарнасці асуджае канфіскацыю офіса "Вясны"

2012 2012-11-28T19:00:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/civic-solidarity.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Далейшы ўціск у Беларусі: канфіскаваны і апячатаны офіс “Вясны”

Платформа Грамадзянскай Салідарнасці асуджае канфіскацыю офіса адной з арганізацый-удзельніц, Праваабарончага Цэнтра “Вясна”, праведзеную 26 лістапада. Раніцай таго дня судовыя выканаўцы ў суправаджэнні міліцыі ўвайшлі ў офіс, загадалі прысутным супрацоўнікам пакінуць памяшканне і канфіскавалі ўсё абсталяванне, уключаючы паліцы, сталы, кухонную пліту, аконныя жалюзі і шторы. Пасля гэтага офіс быў апячатаны міліцыяй.

Гэта новы наступ на свабоду аб'яднанняў з'яўляецца апошнім з шэрагу мер, прынятых Беларускімі ўладамі для падаўлення іншадумства, пазбаўлення законных правоў і пераследу праваабарончых НДА ды іхніх прадстаўнікоў. Хаця свабода аб'яднанняў ахоўваецца беларускай канстытуцыяй, улады парушаюць найвышэйшы закон краіны, гэтак жа як і міжнародныя стандарты, ратыфікаваныя Беларуссю ў межах абавязальніцтваў у ААН і ў якасці краіны-удзельніцы АБСЕ.
Канфіскацыя офіса была праведзеная на падставе судовага рашэння, вынесенага год таму. 24 лістапада 2011, у дачыненні старшыні “Вясны”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH) і вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Ён быў прысуджаны да 4,5 гадоў зняволення з канфіскацыяй маймасці па абвінавачанні ва ўхіленні ад падаткаў у асабліва буйным памеры. Гэтыя абвіначанні былі выстаўленыя супроць яго, паколькі ім былі адкрытыя банкаўскія рахункі на сваё імя ў Вільні й Варшаве з мэтай зрабіць магчымым атрыманне фінансавання ад міжнародных донараў дзеля праваабарончай дзейнасці ягонай арганізацыі пасля страты ёй рэгістрацыі ў 2003 годзе, у выніку чаго яна была паўбаўленая магчымасці мець банкаўскія рахункі ў Беларусі. Суд суправаджаўся грубымі парушэннямі права на абарону і на справядлівы суд. Міжнародным назіральнікам, якія хацелі прысутнічаць на судзе, было адмоўлена ў выдачы віз. Напрыклад гэта датычыла сяброў Міжнароднага Партнёрства па Правах Чалавека (IPHR), і Нарвежскага Хельсінскага Камітэта, абодва з якіх з'яўляюцца ўдзельнікамі Платформы Грамадзянскай Салідарнасці. Канфіскаваны офіс служыў асновай для дзейнасці “Вясны” больш за 12 гадоў.

Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года, праз некалькі дзён пасля выступу ў Камітэце Замежныз Справаў Еўрапарламенту (AFET). З таго часу прадстаўнікі Еўрапейскага Парламента, Еўрапейскай Службы Замежных Справаў (EEAS), праваабарончых структур ААН, Еўракамісіі і і АБСЕ неаднаразова заклікалі да вызвалення Алеся Бяляцкага, але беларускія ўлады дагэтуль упарта адмаўляюцца перагледзець сваю пазіцыю. У дадатак, ён падвяргаецца дыскрымінацыі ў турме, па надуманных прычынах выносяцца спагнанні, на падставе якіх абмяжоўваюцца ягоныя правы на атрыманне перадач і спатканні. Зусім нядаўна яму не было дазволена атрымаць неабходныя лекі, абмяжоўваліся ягоныя сацыяльныя кантакты з іншымі зняволенымі.

Платформа Грамадзянскай Салідарнасці асуджае новыя крокі, прадпрынятыя ўладамі з мэтай пакласці канец дзейнасці вядомай НДА, якая адважна працягвае сваю працу ў часе зняволення свайго старшыні, нягледзячы на пераслед, якому ва ўсё большай меры падвяргаліся ейныя сябры цягам апошняга года.

“Вясна” адказала на закрыццё ейнага офіса заявай, у якой адзначаецца: “Рэпрэсіі супраць кіраўніка і сяброў Праваабарончага цэнтру “Вясна”, а таксама канфіскацыя маёмасці не спыняць нашу працу, мы не згорнем ніводнага з напрамкаў легітымнай дзейнасці арганізацыі па абароне правоў чалавека. Усе ахвяры парушэнняў правоў чалавека па-ранейшаму могуць разлічваць на нашу дапамогу і падтрымку. Мы працягнем адстойваць каштоўнасці правоў чалавека, змагацца за іх выкананне беларускімі ўладамі, інфармаваць беларускае грамадства і міжнародную супольнасць аб рэальным стане з правамі чалавека ў Беларусі.

Платформа Грамадзянскай Салідарнасці выказвае поўную падтрымку сябрам “Вясны” і заклікае бедарускія ўлады зняць усе абвінавачанні з Алеся Бяляцкага і безумоўна вызваліць яго, дазволіць “Вясне” працягваць ейную працу на цяперашнім офісе і спыніць дасюлешнія рэпрэсіі супроць удзельнікаў гэтай арганізацыі і ўсіх праваабарончых НДА краіны. Мы таксама заклікаем міжнародную супольнасць падтрымаць нашыя патрабаванні і настойваць у зваротах да ўраду прэзідэнта Лукашэнкі на ўстрыманні ад якіх-кольвек далейшых спробаў уціску грамадзянскай супольнасці.

Ад імені Платформы Грамадзянскай Салідарнасці:
Міжнароднае Партнёрства па Правах Чалавека (IPHR, Бельгія)
Нарвежскі Хельсінскі Камітэт

Freedom Files (Расея)
Цэнтр Грамадзянскіх Свабод (Украіна)
Балгарскі Хельсінскі Камітэт
Цэнтр Нацыянальных і Міжнародных Даследаванняў (Азербайджан)
People in Need, PIN (Рэспубліка Чэхія)
Маскоўская Хельсінская Група (Расея)
Фонд “Грамадскі Вердыкт” (Расея)
Фонд Дамоў Правоў Чалавека, HRHF
Казахскае Міжнароднае Бюро па Правах Чалавека і Зверхнасці Права
Праваабарончы Клуб (Азербайджан)
Індэкс Цэнзуры (Вялікабрытанія)
Нідэрландскі Хельсінскі Камітэт
Хельсінскі Камітэт у Арменіі
Цэнтр па Развіцці Дэмакратыі і Правоў Чалавека (CDDHR, Расея)
Аналітычны Цэнтр па Міжэтнічным Супрацоўніцтве і Кансультацыях (Грузія)
Албанскі Хельсінскі Камітэт
Беларускі Хельсінскі Камітэт
Хельсінскі Фонд па Правах Чалавека (Польшча)
Цэнтр Заканадаўчай Трансфармацыі (Беларусь)
Хельсінскі Камітэт па Правах Чалавека ў Сербіі
Беларускі Дом Правоў Чалавека (Літва)
Грузінскае Аб'яднанне Маладых Юрыстаў
Article 19
Notabene (Таджыкістан)
Украінскі Хельсінскі Праваабарончы Саюз
Грамадскі фонд “Голас Свабоды” (Кыргыстан)
Хельсінскае Аб'яднанне Грамадзян “ Vanadzor” (Арменія)
Венгерскі Хельсінскі Камітэт
Харкаўскі рэгіянальны фонд “Грамадская Альтэрнатыва” (Украіна)
Фонд Рэгіянальных Ініцыятыў (Украіна)


Платформа Грамадзянскай Салідарнасці складаецца з больш чым 40 праваабарончых НДА з Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Паўночнай Амерыкі. Больш падрабязныя звесткі можна атрымаць тут:
http://www.civicsolidarity.org.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international