Удзельнікі Канферэнцыі міжнародных недзяржаўных арганізацый (МНДА) Рады Еўропы выказалі занепакоенасць сітуацыяй з станам грамадзянскай супольнасці ў Беларусі

2007 2007-02-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай 30 студзеня на паседжанні ў Страсбургу. Тэкст рэзалюцыі знаходзіцца на афіцыйным сайце Рады Еўропы.

“Канферэнцыя МНДА занепакоеная сур’ёзнымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, парушэннямі падчас выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў 14 студзеня 2007 года, заканадаўчымі абмежаваннямі (яны ўсё больш узрастаюць) дзейнасці НДА, прафсаюзаў, СМІ і Інтэрнэту, рэпрэсіямі супраць актывістаў грамадзянскай супольнасці”, – гаворыцца ў рэзалюцыі.

У дакуменце падкрэсліваецца, што візіт у Беларусь старшыні Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Рэнэ ван дэр Ліндэна стаў “відавочнай дэманстрацыяй таго, што Рада Еўропы гатовая да дыялогу”. Удзельнікі канферэнцыі выказалі надзею, што абвяшчэнне беларускімі ўладамі зацікаўленасці ў развіцці супрацоўніцтва азначае сапраўднае жаданне дэмакратычных зменаў, канчатковая мэта якіх – будаванне дэмакратычнага грамадства і ўступленне Беларусі ў Раду Еўропы.

Пры гэтым у рэзалюцыі падкрэсліваецца, што для пачатку дыялогу неабходна выкананне беларускімі ўладамі дзвюх умоў – вызваленне палітычных зняволеных і завяршэнне расследаванняў па справах зніклых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў.

Удзельнікі канферэнцыі таксама заклікалі беларускія ўлады “неадкладна спыніць ціск на палітычныя партыі, недзяржаўныя арганізацыі і іх актывістаў”. Рэзалюцыя таксама заклікае афіцыйны Менск “паважаць свабоду інфармацыі і не перашкаджаць працы незалежных СМІ”.

Даведка БелаПАН. Канферэнцыя МНДА – адна з чатырох структур Рады Еўропы разам з ПАРЕ, Камітэтам міністраў і Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы. Канферэнцыя аб’ядноўвае больш як 400 няўрадавых арганізацый з 47 краін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international