У Магілёве не хапае міліцыянтаў

2012 2012-11-28T13:50:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miliciaby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да прыкладу, у Дэпартаменце аховы Кастрычніцкага раёна горада не хапае амаль 30 чалавек радавога і сяржанцкага складу. Цалкам жа ўкамплектаваны Дэпартамент налічвае чатыры ўзводы агульнай колькасцю каля 120 чалавек.

“З-за гэтага людзі рэдка маюць магчымасць адпачыць і з цяжкасцямі выходзяць у сезонныя адпачынкі. За зверхпрацу нам ніхто нічога не даплочвае”, - наракае адзін з супрацоўнікаў аховы.

Не хапае ў горадзе таксама і ўчастковых. З-за нізкіх заробкаў супрацоўнікі міліцыі звальняюцца і едуць на працу ў Расію. Вядомыя шмат выпадкаў, калі міліцыянты едуць працаваць простымі будаўнікамі.

Трэба адзначыць, што ў Беларусі некамплект міліцыі складае амаль шэсць тысяч чалавек. Такая лічба была агучана прэзідэнту падчас сустрэчы з высокімі міліцэйскімі чыноўнікамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international