viasna on patreon

Магілёўскія праваабаронцы пачалі маніторынг судоў

2007 2007-02-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дырэктар Магілёўскага праваабарончага цэнтру Уладзімер Краўчанка адмысловым лістом паведаміў старшыні абласнога суду, што магілёўскія праваабаронцы пачалі нагляд за працай судоў. Маніторынг судоў розных інстанцыяў будзе цягнуцца ўвесь 2007 год, паведаміла Радыё Рацыя. Адначасова праваабаронцы выказваюць надзею на тое, што іхная ініцыятыва знойдзе разуменьне і падтрымку з боку кіраўніцтва абласнога суду і абласнога юрыдычнага ўпраўленьня.

Папярэдні маніторынг, які правялі праваабаронцы паказаў найбольш распаўсюджаныя парушэньні ў магілёўскіх судах. Гэта: нічым неабгрунтаваныя спазьненьні ў абвешчаным часе пачатку слуханьняў; парушэньне таямніцы судовага пакою, дзе прымаецца прысуд альбо рашэньне; непрыхаваны ўдзел судьдзі ў часе судовага разьбіральніцтва на баку аднога з удзельнікаў працэсу.

З дапамогай грамадзкага назіраньня за судамі праваабаронцы маюць намер дамагчыся ад судоў рэальнага спаборніцтва бакоў у часе паседжаньняў, строгага выкананьня судзьдзямі працэсуальнага заканадаўства і міжнародных нормаў, а таксама — дасягненьня галоснасьці ў працы судоў і ў правядзеньні адкрытых судовых паседжаньняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства