Алесь Бяляцкі віншуе Паўла Сапелку з прэстыжнай узнагародай

2012 2012-11-28T10:17:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

Зьняволены старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі  27 лістапада павіншаваў у лісце юрыста-праваабаронцу Паўла Сапелку з уганараваньнем яго прэстыжнай еўрапейскай прэміяй “За абарону правоў чалавека”. Гэтая ўзнагарода прысуджаецца Саветам адвакацкіх аб’яднаньняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы, які аб’ядноўвае каля 1 мільёна еўрапейскіх юрыстаў з калегіі адвакатаў і юрыдычных таварыстваў.

Алесь Бяляцкі, у прыватнасьці,  піша: “Віншую цябе з прэміяй за твой і прафесійны, і чалавечы ўклад у справу захаваньня і пабудову нармальнага грамадства ў нашай краіне”.

У звароце Савета, адрасаванага Паўлу Сапелку, паведамляецца: “Савет адвакацкіх аб’яднаньняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы лічыць, што ваш непахісны ўдзел ў кампаніі ў абарону правоў чалавека на Беларусі, нягледзячы на пагрозы з боку органаў дзяржаўнай улады, заслугоўвае ўзнагароды. Гэтай узнагародай еўрапейскія юрысты хацелі б адзначыць вашую адданасьць справе, настойлівасць і смеласць у падтрымцы фундаментальных каштоўнасцяў”. 

Нагадаем, што Павел Сапелка на працягу многіх гадоў абараняў фігурантаў "гучных" палітычных працэсаў. Ён быў абаронцам Мікалая Аўтуховіча, Цімафея Дранчука, прадстаўляў у судзе інтарэсы Зінаіды Ганчар па справе зніклага ў 1999 годзе Віктара Ганчара, быў адвакатам фігуранта "справы чатырнаццаці" Аляксандра Баразенкі, абараняў рэдактара газеты "Навінкі" Паўла Канавальчыка па справе аб абразе прэзідэнта. А пасля выбарчай кампаніі-2010 з'яўляўся абаронцам былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, а таксама лідара БХД Паўла Севярынца і лідара “Маладога фронта” Зміцера Дашкевіча. Менавіта ягоная адвакацкая дзейнасьць і паслужыла падставай для пазбаўленьня Сапелкі адвакатскай ліцэнзіі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international