Брэст: грамадзянам Туркменістана не дазволілі наведаць начны клуб

2012 2012-11-28T09:53:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/turkmenskie-stud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра факт дыскрымінацыі паводле нацыянальнай прыналежнасці ў мясцовыя сродкі масавай інфармацыі паведамілі студэнты і выкладчыкі юрыдычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя Пушкіна.

Па словах намесніка дэкана па выхаваўчай працы гэтага факультэта Алены Марчук, інцыдэнт здарыўся ў начным клубе “Сфера”, што знаходзіцца ў адным з мікрараёнаў абласнога цэнтра. “Нашы студэнты – а гэта не толькі беларусы - вырашылі ўвечары адпачыць у згаданай установе, прычым яны былі разам з некаторымі выкладчыкамі, - распавяла Алена Марчук. – Аднак ахоўнікі адмовілся пусціць у залу асобных студэнтаў, заявіўшы проста: “бо  яны – туркмены”. Адзінай матывацыяй, якая прагучала з вуснаў ахоўнікаў, было тое, што ў гэтым клубе раней адбылася сварка з удзелам грамадзян замежных дзяржаў, таму зараз усе іншаземцы – непажаданыя асобы”.

Беларускія калегі студэнтаў з Туркменістана, абураныя такім паводзінамі ахоўнікаў, паспрабавалі атрымаць аргументаваны адказ ад кіраўніцтва клубу “Сфера”. Намеснік дырэктара гэтай установы Віталь Юрэня патлумачыў, што ніякай дыскрымінацыі няма, а справа ў тым , што ў клубе уведзена карткавая сістэма і ўваход абмежаваны, каб на танцавальнай пляцоўцы не было мітусні. Але на пытанне, чаму гэтае абмежванне тычылася менавіта грамадзян Туркменістана (беларусаў пускалі без праблем), прадстаўнік клуба высунуў іншую версію – замежныя студэнты не зрабілі папярэдні заказ, а некаторыя з іх не мелі пры сябе пашпартоў. Студэнты юрфака БрДУ засталіся не задаволеныя такімі тлумачэннямі і збіраюцца рабіць захады, каб прадухіліць падобныя выпадкі ў будучым.               

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international