У Горках адноўлена памятная пліта ў гонар Янкі Купалы

2012 2012-11-27T18:49:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/memaryjalnaja_plita_kupalu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мемарыяльная пліта Янку Купалу на ранейшым месцы ў Горках

Мемарыяльная пліта Янку Купалу на ранейшым месцы ў Горках

У Горках зноў усталяваная памятная пліта ў гонар класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Пра гэта паведаміла рэдактар незалежнай газеты “Узгорак” Галіна Будная.

Галіна Будная лічыць, што аднаўленне помніка Купалу ў Горках адбылося толькі дзякуючы шырокаму рэзанансу ў асяродку дэмакратычнай грамадскасці, які атрымала паведамленне пра  знос памятнай пліты пісьменніку, і пазіцыі незалежных СМІ, якія распавялі пра гэту падзею.

“Памятную пліту ў гонар Янкі Купалы ўсталявалі ў добрым месцы, на тэрыторыі Батанічнага саду сельскагаспадарчай акадэміі, - распавядае Галіна Будная. – Да помніка зроблены прыступкі, тэрыторыя навокал добраўпарадкаваная, усё зроблена нармальна. Я сама толькі сёння даведалася аб аднаўленні памятнай пліты і адразу ж наведала гэтае месца. Лічу, што кіраўніцтва БДСГА аднавіла помнік не ў малой ступені таму, што пайшоў шырокі рэзанас у дэмакратычным асяродку, а таксама дзякуючы пазіцыі незалежных СМІ, у тым ліку сайту Праваабарончага цэнтру “Вясна”, якія распавялі пра знос помніка класіку беларускай літаратуры ў Горках у Год кнігі і ў год 130-гадовага юбілею Янкі Купалы”.

Нагадаем, што памятную пліту прыбралі з месца пастаяннага знаходжання напярэдадні “Дажынак” у Горках без усялякага грамадскага абмеркавання. А першапачаткова яна была ўсталяваная ў 2003 годзе за акадэмічнай бібліятэкай, якую неаднаразова наведваў Янка Купала.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international