У Наваполацку падалі заяўку на пікет у падтрымку палітвязняў

2012 2012-11-27T18:30:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palitviazni-grafici.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акцыю вырашана прымеркаваць да гадавіны выбараў 19 снежня 2010 года. Пасля акцыі мірнага пратэсту супраць вынікаў выбарчай кампаніі ў зняволенні апынуліся людзі, якія пацярпелі за свае погляды, у тым ліку кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Многія  не вызвалены і дагэтуль.

Заяўку ў Наваполацкі гарвыканкам падаў актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Сяргей Малашонак. Актывісты просяць дазволу правесці акцыю 19 снежня гэтага году з 17 да 19 гадзін у раёне плошчы Будаўнікоў.

Праз сайт freeregion.info наваполацкія актывісты запрашаюць далучыцца да акцыі ўсіх землякоў.

Таксама паведамляецца, што актывісты  Полацку і Наваполацку патрабуюць вызвалення Андрэя Гайдукова – 23-гадовага аператара "Нафтана", намесніка кіраўніка незарэгістраванай суполкі "Саюз маладых інтэлектуалаў", затрыманага 8 лістапада "за здраду дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці". Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Супраць Гайдукова распачатая крымінальная справа, але знаёмыя і родныя не вераць, што ён мог займацца чымсьці падобным. І лічаць, што яго затрыманне – гэта спроба запалохвання і ціску на моладзевых актывістаў. Падставамі для такіх меркаванняў сталіся ранейшыя выклікі Андрэя Гайдукова на гутаркі з "людзьмі ў цывільным", якія пагражалі хлопцу непрыемнасцямі на працы і вучобе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international