Сем тыдняў знаходзіцца ў сьледчым ізалятары Валадарскай турмы брат актывіста апазыцыі Вячаслава Сіўчыка, навуковец-геахімік Кастусь Лукашоў
05.02.2007.
Канстанцін Лукашоў быў арыштаваны 19 сьнежня па абвінавачаньні ў крымінальным злачынстве - непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі яшчэ ў сакавіку 2006 года. У той дзень ён вывез са шпіталю брата, якога зьбіраліся арыштаваць за ўдзел у акцыях пратэсту. Праваабаронцы лічаць справу супраць сп. Лукашова палітычна матываванай.У лісьце з вязьніцы Канстанцін Лукашоў піша, што "нават абвінавачаньні нямога ў антыдзяржаўных лозунгах выглядаюць больш грунтоўнымі". Як паведаміла “Наша Ніва”, яму вельмі патрэбная падтрымка. Лісты можна адпраўляць па адрасу:
220050, Лукашову Канстанціну Валянцінавічу
вул. Валадарскага 2,
СІЗА-1,
К. 182
Менск, 220050
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








