Магілёўскія ідэолагі наракаюць на неактыўнасць палітычных партый

2012 2012-11-27T12:24:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aratar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акрамя таго яны звяртаюць ўвагу на іх малалікасць.

Начальнік аддзелу ідэалагічнай працы Магілёўскага гарвыканкаму Ала Галушка на пасяджэнні гарвыканкаму, прысвечаным падвышэнню эфектыўнасці дзейнасці грамадскіх арганізацый, палітычных партый і прафсаюзных арганізацый па рэалізацыі сацыальных праектаў і фармаванні грамадскай актыўнасці насельніцтва горада, адзначыла, што на фармаванне грамадска-палітычнай абстаноўкі ўплываюць толькі грамадскія арганізацыі горада, толькі яны робяць унёсак у рэалізацыю сацыяльна-значных праектаў.

Палітолаг і журналіст Ігар Барысаў выказваннем Алы Галушкі не здзіўлены:

“Палітычныя партыям у Магілёве не прадстаўляецца магчымасць заяўляць пра сваю актыўнасць, бо па-першае – большая частка апазіцыйных дэмакратычных партый незарэгістравана, па-другое – мясцовыя ўлады пастаянна забараняюць правядзенне масавых мерапрыемстваў дэмакратычнай апазіцыі, а па-трэцяе ў краіне няма дэмакратычных выбараў. Колькі б прадстаўнікі апазіцыйных партый не жадалі патрапіць у мясцовыя Саветы, парламент, ці заняць пасаду прэзідэнта краіны – ім гэта не дае зрабіць дзейсная вертыкаль улады. Яна напрач адмаўляе канкурэнцыю і зацікаўлена ў захаванні “статус-кво”.

Акрамя таго палітолаг адзначае, што зніжаная актыўнасць палітычных партый абумоўлена яшчэ і тым, што яны не фінансуюцца з дзяржбюджэту і выбары не адбываюцца па змешанай мажарытарна-прапарцыйнай сістэме, якая б гарантавала праход у парламент ці мясцовыя Саветы прадстаўнікоў тых ці іншых палітычных сілаў. Праўладныя партыі ініцыятыўнасцю не вылучаюцца, бо з’яўляюцца дадаткамі вертыкалі ўлады.

Праваабаронца Барыс Бухель у сваю чаргу адзначае, што крызіс у грамадстве яшчэ не настолькі глыбокі, каб актывізавацца палітычным партыям:

“Ёсць шмат незадаволеных існуючым палітычным рэжымам людзей, аднак яны выказваюць сваю незадаволенасць на кухнях, бо ў краіне няма рэальнай палітыкі і тыя, хто ёй пачынае займацца, адчуваюць на сабе немаверны ціск – можна згубіць працу, вучобу і ў самым горшым выпадку аказацца за кратамі. Атрымліваецца, што ўлада звязала партыі па руках і нагах і яшчэ абвінавачвае іх у тым, што яны дрэнна бегаюць”.  

Трэба адзначыць, што ў Магілёве зарэгістраваны 103 грамадскіх і 11 нацыянальных арганізацый, 5 палітычных партый і 634 арганізацыйныя структуры прафсаюзаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international