У Бялыніцкім раёне малых дзяцей абавязалі здаваць макулатуру і металалом

2012 2012-11-27T12:07:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/makulatura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны вучань сярэдняй школы № 1 гарадскога пасёлка Бялынічы ў незалежнасці ад узросту і класа навучання ў абавязковым парадку павінен прынесці ў школу пяць кілаграмаў макулатуры і кілаграм металалому. Пра тое, што адпаведнае заданне было даведзена да дзяцей адміністрацыяй СШ № 1, паведамілі бацькі вучняў.

“Сын паставіў мяне перад фактам: я павінен знайсці яму пяць кілаграмаў макулатуры і кілаграм металалому, бо адпаведны план на кожнага вучня давялі ў школе № 1, дзе ён вучыцца, - распавядае бацька аднаго з бялыніцкіх школьнікаў. – Калі шчыра, то больш бязглуздага загаду ўявіць нават цяжка. Калі школьнік нейкую макулатуру ўсё ж можа знайсці дома, то дзе ён возьме металалом - абсалютна незразумела. Пойдзе дзесьці штосьці выламае ці скрадзе? Бо ў Бялынічах металалом на вуліцах не валяецца. Мы таксама ў савецкія часы школьнікамі збіралі макулатуру, аднак ніхто нам ніякіх планаў не даводзіў, прыносілі з дому хто колькі мог”.

Яшчэ больш важкае заданне аддзел адукацы Бялыніцкага райвыканкама даў супрацоўнікам і выхаванцам дзіцячага садка ў аграгарадку Вялікая Машчаніца. Праўда, тут маленькіх дзяцей збіраць металалом не прымушалі, аднак давялі ўстаноўку – кожны супрацоўнік дзіцячага садка павінен сабраць і здаць 17 кілаграм макулатуры, ну а кожны іх маленькі выхаванец атрымаў яшчэ большую нагрузку – здаць 25 кілаграм макулатуры. Між тым у дзіцячы садок ходзяць дзеці да пяцігадовага ўзросту, больш старэйшых дзетак з-за недахопу месцаў возяць у Бялынічы.

Дарэчы, свой загад аб неабходнасці здачы такой вялікай колькасці макулатуры чыноўнікі ад адукацыі патлумачылі неабходнасцю дапамогі ў забеспячэнні рэсурсамі папяровай фабрыкі ў Шклове.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international