Баранавіцкай недзяржаўнай газеце Intex-press адмовілі ў інфармацыі пра прызыўную кампанію

2012 2012-11-27T11:57:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/intex-press-shylda.jpg
Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press”

Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press”

Карэспандэнт Intex-press Канстанцін Літвін на мінулым тыдні звярнуўся па тэлефоне за звесткамі пра ход прызыўной кампаніі да начальніка аддзела прызыву Баранавіцкага аб’яднанага гарадскога ваеннага камісарыята падпалкоўніка Аляксандра Барчанкова.

 

Той адказаў, што гэтая інфармацыя – для ўнутранага карыстання і параіў звярнуцца да ваеннага камісара.

Аднак ваенны камісар Вадзім Каролік, спаслаўшыся на адсутнасць у Intex-press акрэдытацыі пры Міністэрстве абароны, адмовіўся даць гэтую грамадска важную інфармацыю. Ён таксама дабавіў, што дадзеная інфармацыя “ёсць у інтэрнэце”, а звесткі пра баранавіцкі рэгіён былі прадастаўленыя тэлекампаніі “Інтэкс”, таму газета можа звярнуцца за інфармацыяй туды.

Нагадаем, што рэдакцыя Intex-press ужо рабіла спробу атрымаць акрэдытацыю пры Мінабароны, але ёй там адмовілі, паведаміўшы пры гэтым, што гатовыя да супрацоўнітва з выданнем і без акрэдытацыі. У Баранавіцкім аб’яднаным ваенным камісарыяце Intex-press таксама адмовілі ў акрэдытацыі, прычым па прычыне, якая супярэчыць дзеючаму заканадаўству – з-за недзяржаўнай формы ўласнасці. Рэдакцыя недзяржаўнай газеты зробіць яшчэ адну спробу атрымаць акрэдытацыю пры гэтых ваенных ведамствах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international