Ускладанне кветак да помніка Караткевічу – пад пагрозай затрыманняў

2012 2012-11-27T11:46:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ugodki_karatkevica_vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ускладанне кветак да помніка Караткевічу – пад пагрозай затрыманняў

Ускладанне кветак да помніка Караткевічу – пад пагрозай затрыманняў

Прадстаўнікі партый і грамадскіх арганізацый Віцебска вырашылі адзначыць ўгодкі Уладзіміра Караткевіча – сабраліся 26 лістапада каля помніка славутаму пісьменніку. Чытанне вершаў і выступы аматараў творчасці пісьменніка міліцыя расцаніла як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Прысутным давялося разыходзіцца перад пагрозай быць затрыманымі.

"Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным адзенні стварылі нам масавасць – нас было паўтара дзесяткі і міліцыянтаў я налічыў 14 чалавек. Непадалёк ад помніка дзяжурыла міліцэйская машына, а  ўсіх нас здымаў на відэакамеру "штатны" аператар", - распавёў старшыня гарадской суполкі Партыі БНФ Аляксандр Кузняцоў.  

Спачатку міліцыянты толькі назіралі за падзеямі. Тым часам каля помніка прагучалі вершы Уладзіміра Караткевіча,  прысутныя пачалі абмяркоўваць розныя надзённыя палітычныя тэмы. Тады і з'явіўся супрацоўнік міліцыі ў форме, але без бэйджа з прозвішчам. Ён заявіў, што тут сабраліся ўдзельнікі несанкцыянаванага мерапрыемства, ды яшчэ з выкарыстаннем атрыбутыкі – меліся на ўвазе бел-чырвона-белыя стужкі, прышпіленыя на грудзях у прысутных.

На просьбу абласнога каардынатара руху "За Свабоду" Хрыстафора Жаляпава назваць сябе міліцыянт прадставіўся маёрам Багданавым. Ён заявіў, што цяпер насіць бэйджы з пазначэннем прозвішча і пасады супрацоўнікі міліцыі не абавязаныя. І прыгразіўся затрыманнем, калі прысутныя тут же не разыйдуцца.

Спадар Жаляпаў не пагадзіўся, сказаўшы, што міліцыя парушае ягоныя канстытуцыйныя правы. А спадарыні з ліку прысутных пачалі прапаноўваць бел-чырвона-белыя стужкі і тым, хто назіраў за імі "па службе".

Усё насамрэч магло б скончыцца затрыманнямі, але урачыстая частка ўшанавання памяці Уладзіміра Караткевіча на той момант ужо была скончана. Але прыватныя размовы каля помніка  таксама давялося прыпыніць: супрацоўнікі ў цывільным атачылі прысутных у кола, пачуўшы словы маёра Багданава  пра несанкцыянаванае мерапрыемства. Было вырашана не азмрочваць святкаванне ўгодкаў пісьменніка разбіральніцтвам у пастарунку або нават у судзе. Таму на працягу 10-15 хвілін прысутныя разышліся.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international