Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджаньне тром апазыцыйным партыям, якія ў сьнежні правялі ўстаноўчы сход Саюзу левых партый

2007 2007-02-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Партыя камуністаў Беларуская, Беларуская партыя жанчын «Надзея» і Беларуская сацыялдэмакратычная партыя «Грамада» правялі ўстаноўчы сход паза межамі Беларусі – ва ўкраінскім Чарнігаве.

Міністэрства юстыцыі ў папярэджаньні зазначае, што, «згодна з заканадаўствам, дзейнасьць палітычных партыяў павінна праходзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.»

Валеры Ўхналёў з Партыі камуністаў Беларускай зазначае, што такога запісу ў заканадаўстве няма, а гэта чарговы спосаб ціску на апазыцыйныя партыі.

В. Ухналёў: Пасьля сходу ўсе неабходныя дакумэнты былі пададзеныя ў Міністэрства юстыцыі, каб зарэгістраваць гэты саюз. Прайшоў месяц, Міністэрства запатрабавала дадатковыя дакумэнты, мы іх прадставілі. А цяпер яны вырашылі, што правядзеньне мерапрыемства паза межамі Рэспублікі Беларусь зьяўляецца правапарушэньнем. Для гэтага няма ніякіх падставаў.

Перад сходам мы дакладна вывучылі ўсе неабходныя дакумэнты. Наладзілі сустрэчу ва Ўкраіне, бо ў Менску нам не прадставілі ніводнага памяшканьня.

У законе аб дзейнасьці палітычных партыяў няма ні слова пра забарону правядзеньня мерапрыемстваў за мяжой. Гэта чарговая спроба ціску на партыі.

Валеры Ўхналёў дадаў, што гэтае папярэджаньне фактычна азначае, што камуністычныя партыі ня змогуць правесьці ніводнай сустрэчы паза межамі Беларусі, паколькі гэта будзе другое парушэньне такога ж самага тыпу. У выніку дзейнасьць партыяў можа быць спыненая, паведаміла "Наша Ніва".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international